Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

«Сенька» ў Склепе з культурай

Міра ЛУКША

Юрка Асеннік — графік, дызайнер, фатограф і музыка, вядомы не аднаму пакаленню беларусаў, 15 верасня распавёў пра сваю творчую дзейнасць і прадставіў частку сваіх графічных прац на чарговым Дыскусійным клубе «Паразмаўляем пра...» у Склепе з культурай пры Падставовай школе № 4, які вядзе згуртаванне АББА. Сустрэць гэтага мастака цяпер на Падляшшы нялёгка. Але, як адзначыў, гэта „вялікая адвага назваць сябе мастаком”, і не лічыць мастацтвам таго, чым займаецца, а хутчэй добрым рамяством: „Я проста стараюся рабіць тое, што раблю, добра”.

— Можна сказаць з аднаго боку, — адзначыў вядучы сустрэчу Мікола Ваўранюк, — што госцем у нас з’яўляецца чалавек, які прыехаў здалёк, з другога — наш да крыві мясцовы, тутэйшы, якога ўсе вельмі добра ведаем у розных іпастасях. Цяжка пералічаць, чым ён займаўся і займаецца ў жыцці. Тыя, што пастаянна ходзяць на імпрэзы АББЫ, ведаюць, што гэты лагатып — аўтарства «Сенькі» — Юркі Асенніка. Я хацеў бы пачаць ад кніжкі — для мяне яна адна з найпрыгажэйшых, якія тут з’явіліся і якія я трымаў у руках. Гэта кніжка «Ой даўно даўно», якая такі воблік мае дзякуючы якраз Юрку, таму што ён да болю ўчэпісты за дэталі, ніколі не задаволены тым, што робіць і лічыць што яшчэ лепш можна зрабіць. Ёсць у мяне яшчэ іншая кніга Сенькі, вельмі асабістая — «Запіскі» з яго фатаграфіямі. Нядаўна наша дачка Ніна патэлефанавала нам з Вроцлава: «Супер! Першае што я ўбачыла, уязджаючы ў Вроцлаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF