Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Фінал Кубка Польшчы «Nordic Walking» у Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Амаль дзевяцьсот прыхільнікаў скандынаўскай хадзьбы з палкамі з 270 мясцовасцей Польшчы, грамадзянін Беларусі і грамадзянка Украіны прынялі ўдзел у фінале Кубка Польшчы «Nordic Walking», які 10 верасня быў арганізаваны Польскай федэрацыяй «Nordic Walking», Гайнаўскім староствам і Гайнаўскім надлясніцтвам у Гайнаўцы і яе наваколлі. Сцежкі, па якіх ішлі фанаты скандынаўскай хадзьбы, распасціраюцца ў прыгожай частцы Белавежскай пушчы, каля Крыначкі і вёскі Ліпіны. Хаця з Рэспублікі Беларусь, у якой няма моды хадзіць з палкамі, прыехаў на гайнаўскія спаборніцтвы толькі адзін хадок, баскетбаліст з Гродна Андрэй Дзядзевіч, стаў ён агульным пераможцам Кубка Польшчы «Nordic Walking» на самай прэстыжнай дыстанцыі — паўмарафоне, здабываючы першыя месцы ў Гайнаўцы і ва ўсіх іншых мясцовасцях, дзе праходзілі спаборніцтвы кубка Польшчы. Падчас гайнаўскага фіналу перамог таксама жыхар Гайнаўкі Аляксандр Пракапюк, які на дыстанцыі 5 кіламетраў заняў першае месца сярод мужчын ва ўзросце больш за семдзесят гадоў. Спаборніцтвы Кубка Польшчы «Nordic Walking» арганізуюцца ў Гайнаўцы і наваколлі штогод з 2012 года і з кожным годам расце колькасць іх удзельнікаў.

Мерапрыемства адкрылі гайнаўскі стараста Міраслаў Раманюк, гайнаўскі надляснічы Рыгор Бялецкі, старшыня Польскай федэрацыі «Nordic Walking» Ольгерд Бойкэ і Аляксандра Пясэцкая з Генеральнай дырэкцыі Дзяржаўных лясоў. Яшчэ раней на трасу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF