Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Толькі добрыя словы

Міраслаў ГРЫКА

Б’юць палякаў у Вялікабрытаніі, таму што тыя асмельваюцца выкарыстоўваць польскую мову. У варшаўскім трамваі паляк збіў паляка. За тое, што той гаварыў са сваім калегам з Нямеччыны на нямецкай мове. Ці магчыма, каб у Беластоку дайшло б таксама да збіцця кагосьці за тое, што ў аўтобусе гарадскога транспарту загаварыў на беларускай мове? Або на гайнаўскім рыначку ў цэнтры горада? І калі не на беларускай мове, дык украінскай, літоўскай ці «пасвойму»? А чаму б і не ?!. Агрэсіўныя ксенафобія, расізм, нацыяналізм, шавінізм ужо здаўна тлеюць у беластоцкай гаворцы. А наогул у польскай мове. У яе хамскім варыянце, які завецца «мовай вуліцы» поўнай «к..ваў і да гэтага падобнага», пануе радыкалізм, аўтарытарызм «альбоальбо», пошласць, грубасць і невуцтва. Там няма месца на замежныя мовы, ці нават «следзікаванне» — гэтую чароўную шматгалоснасць меж Беласточчыны, на гэты моўны хрыбетнік эгалітарнага мультыкультуралізму.

Кажуць, што расізм або нацыяналізм з’яўляецца нечым новым у польскай рэчаіснасці. Так, але толькі ў публічнай сферы. Афіцыйнай. У прастамоўі ўжо даўно тлелі іх інфекцыйныя кропкі. Шавінізм ці ксенафобія не мусяць мець атрымальніка моўнай артыкуляцыі. Адно ці другое з’яўляюцца проста мутацыяй чалавечай агрэсіі. Даючы дазвол на жорсткасць мовы, яе схамленне і ваяўнічую экспрэсію, даем дазвол на тое, каб сацыяльныя фрустрацыі намецілі па сваім капрызе любога атрымальніка. Заўсёды неадпаведнага атрымальніка. Даюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF