Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

У палескай глыбінцы (54)

Ганна КАНДРАЦЮК

Бывае, бачыш каня, а думаеш пра карову. Штось такога тварылася са мной на «Лэбскай забаве». Хоць усе навокал называлі сябе «мужнымі валынянамі», мне хацелася думаць пра «мужных вікінгаў». Такі вобраз наклікалі старыя назовы і выгляд жанчын, якія жыва напаміналі датчанак. Падобны пераказ неслі старыя, сёння перайменаваныя імёны і тапонімы. Вось возера «ІльблеОльбле», у якім купаліся маладыя грудчане і плавалі грандыёзныя лебедзі, падацку значыць «яблык». Вадаём сваім кшталтам сапраўды напамінаў спакушальны яблык.

У карысць варажскага паходжання прамаўлялі ментальныя рэлікты жыхароў Грудкоў і Асіўцоў, тобок ОльблеРускага і ОльблеЛяцкага. Мясцовыя насіліся з пачуццём перавагі і гаварылі пра сябе «мы, лэбцы, асобная нацыя». Суседзі празывалі іх «лэбэді», прытым мянушка значыла штосьці дастойнае і лепшае. Невыпадкова прашчуры «лэбцаў» служылі ў КаменьКашырскім замку. Мянушка найхутэчэй узнікла ад дацкага слова «лэбэн», якое значыць «жыццё»!

Тут, на беразе возера Ільбле, я пачула другі варыянт песні «Ой, пайду я на той ганак». Песню ў рытме ваеннага марша праспявалі на галасы «Прыданкі» з ГутыБаравенскай.

Тыхы вэчур — смутны ранок (2 р)

Дэсь пойіхав мій кохан(ок)

Дэсь пойіхав тай нэ мае (2 р)

Всю краіну обйізджай(е)

Як обйіхав всю краіну (2 р)

Кінув коня на долын(у)

Кінув коня на долыну (2 р)

Сам ліег спаты на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF