Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

На фэсце ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Фэст пачаўся 28 жніўня каля гадзіны 15.30 песняй „Орля, Орля” ў сумесным выкананні калектываў „Арляне”, „Вэрвочкі”, „Фэрмата” і „1/3”.

Вядучая фэст Марыёля Герман-Петручук сказала:

— Паважаныя сябры! Прыгожым гімнам „Орля, Орля” распачаўся наш сённяшні фэст, сімпатычна названы Арлянскімі сустрэчамі з беларускім фальклорам. Сённяшні фэст з’яўляецца асаблівым мерапрыемствам, якое яднае людзей, яднае пакаленні і з’яўляецца выдатнай нагодай для прыемнага правядзення часу; вядома — з сябрамі ды знаёмымі. Перад вамі, шаноўная публіка, сёння выступленні аматарскіх калектываў з Беласточчыны ды гасцей з Беларусі, вынікі конкурсу на найпрыгажэйшую сядзібу ў Арлянскай гміне, каляровыя феерверкі, а для шчырых аматараў добрай гульні — спевы і танцы да позняй ночы.

Першым выступіў калектыў „1/3” вучняў трох першых класаў пачатковага навучання, якія таксама актыўна працуюць у галіне беларускай культуры. Калектыў існуе з 2002 года, а апякуецца ім настаўніца Альжбета Цюлькевіч.

Чарговым выступоўцам быў Уладзімір Сасна з Пашкоўшчыны, з аўтарскім вершам на прывітанне:

На Арлянскай зямлі вас усіх шчыра вітаем,

Усяго добрага жадаем:

Ясных дзён, цяпла ў хаце —

Дай Бог на другі год яшчэ даждаці.

Няхай вас шчасце ўсё ўстрачае

Там, дзе і яно бывае,

Няхай весяліць душу і цела —

Каб жыццё весела вам ляцела.

Майце грошы на выдатак,

Няхай будзе ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF