Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Каля Міхалова

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Калі гара не ідзе да Магамета, Магамет адпраўляецца да яе сам. Так, вось, давялося і мне. Наракаў я, наракаў на ўвяданне нашай публічнай камунікацыі, а яна ж, тая публічная камунікацыя ігнаравала мяне і не расцвіла перада мною веснавой кветкай. Тады ўзяўся я за дыверсіфікацыю сваёй мабільнасці і абзавёўся веласіпедам — уласным камунікацыйным рэсурсам. Гэта не абазначае майго поўнага разрыву са згаданай камунікацыяй, толькі частковы, бо ж цяперашнія пасажырскія цягнікі возяць разам з пасажырамі іхнія веласіпеды. Веласіпед гэта вельмі доўгае слова, таму дзеля ашчаднасці буду называць яго байкам, што цяпер акурат, як мне здаецца, у модзе...

Ізноў рвануў я па чыгуначнай лініі, што калісь злучыла Беласток з Баранавічамі, і зноў звалокся з цягніка ў Саколі. І пабайкаваў у напрамку Міхалова па лясных жвіроўках. У даліне рэчкі Свінабродкі побач дарогі пастаўлены леснікамі стэнды з інфармацыяй, што там водзіцца арлан. Заміж арлана я спачатку пачуў, а пасля пабачыў там пару жураўлёў.

Значна далей на лясной паляне паказаліся вясковыя будынкі; паводле мапы мела там быць мясцовасць Капцы. Заехаў туды, дарожны знак пацвердзіў назву мясцовасці, галоўная ў ёй вуліца з пясочным насцілам, а даўжыня тае вуліцы такая, што Усэйн Болт прабег бы яе ў дзесяць секунд. На адным з панадворкаў паказаўся малады мужчына, ад якога нямнога мне ўдалося даведацца, адно толькі што ў вёсцы пражывае дзясятак душ. Пытаў я таксама, ці на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF