Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

VІ Бульбафэст у Ліпінах

Аляксей МАРОЗ

VІ Бульбафэст, які аб’яднанне «Крыніца» з Ліпін у супрацы з войтам Гайнаўскай гміны наладзіла 3 верасня ў сваёй вёсцы, каля прыгожа адрамантаванай святліцы, быў крыху іншым ад мінулагодніх. Канешне, галоўным героем мерапрыемства была бульба. Пяклі яе ў вогнішчы і раздавалі ўдзельнікам мерапрыемства, чысцілі падчас конкурснага спаборніцтва. Бульбяныя стравы можна было купіць, паспрабаваць і ацаніць іх у адмысловым конкурсе. На сцэне выступалі музычныя калектывы з беларускімі песнямі і праводзіліся конкурсы, прымеркаваныя да праекта «Вёска Ліпіны з пахам зёлак», які рэалізавалі ліпінскія мужчыны, таксама згуртаваныя ў «Крыніцы». Наведваючы раней асоб, якія вырошчваюць зёлкі, і архімандрыта Гаўрыіла на паўвостраве Кудак, вучыліся яны зёлкавай справе. Падчас завяршальнай часткі зёлкавага праекта, фінансаванага ў рамках праграмы «Дзейнічай лакальна», на свята бульбы была нанята ў Клодзку пленэрная патэльня. Кухары, якія абслугоўвалі самую вялікую ў Польшчы патэльню, зварылі на ёй з дадаткам бульбы, агародніны і зёлак гуляш на 600 порцый і раздавалі яго сабраным.

Падчас свята бульбы можна было купіць іншае, не толькі бульбяное харчаванне, і напіткі.

— Мы сёлета зрабілі стаўку перш за ўсё на прамоцыю здаровага ладу жыцця. Пры падрыхтоўцы фэсту заняты былі многія жыхары Ліпін, працаўнікі Гміннай управы ў Гайнаўцы і Гміннага цэнтра культуры ў Дубінах, жыхары Гайнаўкі, а нават і Беластока. Многа людзей хацела нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF