Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Яўрэйскае жыццё ў Крынках

Іаанна ЧАБАН

Вартасныя занатоўкі даслаў мне даследчык гісторыі жыдоў Беласточчыны Тамаш Віснеўскі. Размова запісана ў арыгінале, на англійскай мове. Некалькі простых пытанняў і такіх жа простых і змястоўных адказаў. Без здымкаў, але з гукавым запісам старых песень, у тым ліку вядомага ў нас «Аляксандраўскага вальса». Так тут калісь спявалі. Аказваецца, спявалі не толькі беларусы. Ніколі я не сустрэла і, мабыць, не сустрэну героя гэтага інтэрв’ю — выканаўцу згаданых песень, хаця нарадзіўся дакладна тут, дзе я жыву цяпер, у Крынках. Не ведаю чым ён займаецца, чым цікавіцца, аб чым марыць, чаго ў жыцці шкадуе. Ці тужыць па месцы свайго нараджэння? А галоўнае, ці мы, жыхары Крынак, дазваляем яму тужыць?

— Ваша поўнае імя, калі ласка?

— Джэймі Лайен Фрыдман (Jaime Leon Frydman).

— Дата нараджэння?

— 31 жніўня 1922 года.

— Месца нараджэння?

— Крынкі, польскі гарадок.

— Раскажыце, калі ласка, пра сваю сям’ю.

— Было ў мяне двух братоў, маці і мой бацька.

— Як называліся?

— Мой бацька быў Абрагам, маці Слова, мае браты Мейлах і Шэпцле.

— Якім было жыццё ў Крынках?

— У той час жыццё было, у асноўным, добрае. Хадзіў я ў школу з сябрамі. Былі там жыдоўскія ўстановы, добра нам жылося.

— Што было штуршком да выезду з Польшчы?

— У 1930 годзе мой бацька пакінуў Польшчу. Не змог уладкавацца на працу, таму падаўся ва Уругвай. Жыў там сам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF