Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Ніколі я не заспяваў той самой песні аднолькава

Уршуля ШУБЗДА

Уршуля Шубзда: — Аб чым спявае Твая Гарадзеншчына? На якой мове?

Марцін Ліцьвінка: — Яна неадназначная. Я збіраў матэрыял на даўняй Заходняй Гарадзеншчыне. Цікавіла мяне паўночназаходняя частка Беларусі і паўночная частка Сакольшчыны, Аўгустоўшчыны, а таксама Сувальшчыны. Збіраю песні аўтэнтычныя — так польскія, як і беларускія, ці на гаворцы. Здараецца так, і гэта вельмі часта, што адна песня выступае як у польскім, так і ў беларускім варыянтах. Нават працуючы са сваімі вучнямі, часта прадстаўляю ім тую ж самую песню на дзвюх мовах. Аднак я заўважыў такое правіла, што найбольш архаічныя песні захаваліся якраз не ў польскім варыянце, але менавіта на гаворках. Песні на польскай мове гэта перш за ўсё бяседныя, лірычныя творы, але калі гаворка пра тэксты і мелодыю — найбольш вартасныя тыя ж на дыялекце. Я стараюся, каб моладзь пазнала ўсе песні, як польскія, так і беларускія. Таксама заўсёды гавару ім, дзе спяваюць дадзеную песню, каб яны мелі магчымасць уявіць сабе, якая на іх тэрыторыі была калісь мова, культура...

— Гэта своеасаблівыя заняткі па гісторыі рэгіёна. Непаўторныя, бо песні нясуць з сабою не толькі моўны пераказ, але таксама культурны. Як доўга працуеш з моладдзю?

— Ужо некалькі гадоў, але мушу прызнацца, што гэта даволі складаная справа, паколькі няма ў мяне педагагічнай адукацыі. Я скончыў спецыяльнасць веды аб тэатры, але спяваю ўсё жыццё. Але і я не шукаю ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF