Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Гулі паміж Гарадком і Меляшкамі

Міра ЛУКША

Было. Каля святліцы, і каля крыжоў, размаляваных у калёніі Меляшкі і самой вёсцы — была нагода сустрэцца, памаліцца, паспяваць, і пагуляць... І добра натаптацца, каб багата было, і перад сваімі, і перад гасцямі. На вячорках з песняй ды жартам і сцэнкамі, на святы. Лёня Лавіцкая, цяперашняя солтыска, найбольш тапталася пры гасціне, і Ліля Лотыш, і іншыя. Наймілей пры нагодзе прыемнай, урадлівай — на Спленне. Пасля малітваў у Прачысценскай царкве ў Гарадку з падзякай за добры ўраджай і малебнам за вёску, збіраліся ўсе хто хацеў і хто даклаўся хоць крышку да бяседы — у той пекнай і выгаднай святліцы.

Пад Спленне ў Меляшках заўжды быў баль! Пры славутых крыжах, што паставілі і размалявалі сябры „Зоркі”, бацюшка служыў малебен. За ўсіх жывых меляшкоўцаў, якіх меншае з году ў год, але і расце іх лік — пасяляюцца новыя. А гуляць яны і любілі, і любяць. Пасярод вёскі, пры краме — тая святліца. Тут сабрацца трэба ўсім. Хоць Марта Герасімчук у першы момант казала: „Не пайду я на герыятрыю!”. Заглядвала ўсё ж на імпрэзу, а сёння — з малой дачушкай. Але ўжо ў Белявічах. Гэта пасля таго, як «Бомба» разбіў новую святліцу ў Меляшках, уехаўшы ў яе сваім паношаным аўто. Фірма „ЯрДом” хвалілася была пару гадоў на сваім сайце: у мясцовасці Меляшкі ў Гарадоцкай гміне выканалі яны рамонт святліцы, які палягаў на яе зносе, абмене старых канструкцыйных элементаў будынка, абмене крокваў, аконнай сталяркі, пакрыцця даху, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF