Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Свая памяць

Яўген ВАПА

Цудоўнай была нядзеля 11 верасня 2016 г. У летніх прамянях сонца купаліся ўсе. Людзі інтэнсіўна стараліся ўвабраць у сябе моц цяпла і пяшчотны водар прыродных пахаў. Усе, хто мог, стараліся апынуцца на прыродзе і палюбавацца прыгажосцю гэтага свету. Прагулачныя і роварныя дарожкі былі перапоўнены карыстальнікамі. Нашы меншыя жывёлы — сабакі і каты з лянівасцю грэлі свае косці ў сонцы і цёплым пяску. Спелая радасць і рэфлексія злому летняга і восеньскага перыядаў. Бабіна лета ўжо не за парогам. Менавіта 11 верасня праваслаўныя беларусы Падляшша адзначаюць свята Усячэння галавы Іаана Хрысціцеля, у народзе званага проста Галавасекам. Прызнаюся шчыра і без біцця, што вобраз адсечанай галавы святога быў адным з самых адчайных вобразаў майго дзяцінства. Калі разам з мамай хадзілі мы на багаслужбу ў сваю царкву і я, дзіця, разглядаў распісаныя там іконы з біблейскімі сюжэтамі, то вобраз адрэзанай галавы на талерцы выклікаў у мяне дрыжыкі і сапраўднае адчуванне Божага страху. Гэтая выява — адна з самых жорсткіх у іканаграфічнай гісторыі хрысціянства. Таму нічога дзіўнага, што ў павер’ях нашых продкаў таксама адчуваўся пераможны страх перад карыстаннем у гэты дзень сякерай ці нажом. Нават хлеб ламалі, а не кроілі. Ну і не спажывалі яды на круглых талерках. Зараз пра гэта ніхто не памятае, але тое, што гэта посны дзень, застаецца надалей у свядомасці кожнага верніка. Свята Галавасека ў многіх парафіях з’яўляецца таксама днём памінання сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF