Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Што з дубінкамі?

Міраслаў ГРЫКА

Малады чалавек, якому было зададзенае пытанне замежнай журналісткай, за каго ён прагаласаваў, толькі паціснуў плячыма.

— А на каго ж? На работніцу пякарні, паказаную ўладамі, якая абяцае правесці рамонт тратуара на галоўнай вуліцы горада? Або на слесара ў разбураным заводзе, які заклікае да большай прадукцыйнасці працы? Гэта ж не мясцовыя выбары!

У нядзелю ў Беларусі завяршылі асноўнае галасаванне ў выбарах у ніжнюю палату парламента — Палату прадстаўнікоў. Гэтаму папярэднічалі 5 дзён датэрміновага галасавання, у якім прыняло ўдзел, паводле афіцыйна не пацверджанага даследавання, каля 25% выбаршчыкаў. Калі я пішу гэтыя словы, агульная яўка выбаршчыкаў ацэньваецца ў 6573%. Магчыма, у значна меншым працэнце пераможцамі выбараў акажуцца кандыдаты, вылучаныя ўладамі. А як наконт апазіцыі?

За 110 месц стараліся 485 кандыдатаў, у тым ліку каля 180 прадстаўнікоў апазіцыі. На выбарах у 2012 годзе за выбар у Палату прадстаўнікоў кандыдатаў змагалася 293. Апазіцыя была прадстаўлена 46 чалавекамі. Ні адзін з іх не трапіў у парламент. Сёлета, у год эканамічнагаспадарчага крызісу, калі Беларусь шчыра імкнецца да 3мільярднага крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду, магутнай фінансавай установы вельмі чулай да парушэнняў грамадзянскіх правоў, цалкам магчыма, што па крайняй меры адзін апазіцыйны кандыдат атрымае выбарчы мандат. Гэта вельмі шмат. Гэтага недастаткова. На самой справе, столькі што нічога.

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF