Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

Адмучыліся

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Так званыя „парламенцкія выбары” ў Беларусі скончыліся. Адмучыліся шматлікія кіраўнікі адміністрацый, прадпрыемстваў, навучальных устаноў, змушаныя заганяць падначаленых ім людзей ісці на выбарчыя ўчасткі і аддаваць свае галасы. Адрапартавалі наверх старшыні камісій, некаторыя спрытныя як ілюзіяністы, іншыя, асабліва з меншым досведам, няўклюдныя, але ўсе вытрыманыя ў сваёй місіі выканаць „свяшчэнный долг перад ацечаствам і рукаводствам”. Заранёў вызначаныя больш ста „народных абраннікаў” задаволена пагладзілі жывоцікі і іншыя часткі цела — бальшыня з іх застануцца ў цёплых утульных крэслах, некаторыя ўпершыню ўздымуцца ў саму сталіцу на хлебныя месцы. На „окормление”, як сказалі б у старажытнасці. Разышліся па хатах з прэміяльнымі ганарарамі за ўдзел тысячы членаў участковых камісій, якія былі вінцікамі і шрубкамі ў вялізнай махіне фальсіфікацый. Бальшыня з іх хоча верыць, што яны нібыта нічога і не фальшавалі, але ж сумленне, у каго яно засталося, проста ў кішэню не схаваеш. Сустрэў я нядаўна даўняга прыяцеля, настаўніка школы, шараговага сябра ўчастковай камісіі. „Ты ж быў раней адным з сумленнейшых людзей сярод усіх нашых сяброў і знаёмых, — кажу яму, — навошта табе ўдзел у гэтых камісіях?!”. У адказ ён счырванеўся, замахаў рукамі і папрасіў не гаварыць больш на гэтую тэму. На тым і разышліся.

Не абышлося, праўда, на гэты раз і без парачкі сюрпрызаў на фінішы выбарчай „перагонкі”. У дзвюх акругах у палатку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF