Ніва № 38 (3149), 18 верасня 2016 г.

У Беластоку, па дарозе на Менск

Мікола ВАЎРАНЮК

„Народны альбом” у Падляшскай оперы і філармоніі! Калі прагучала гэтая навіна, падалася яна неверагоднай і — не буду таіць — авантурысцкай.

Бо, папершае, як сабраць удзельнікаў таго легендарнага праекта другой паловы 1990х гадоў, якія разбрыліся па свеце, а шляхі некаторых нават не перакрыжоўваюцца. А падругое, каго сёння можа зацікавіць штосьці, што сышло са сцэны гадоў пятнаццаць таму? Можа якую жменьку сентыментальных 4050годкаў, якім пашчасціла ў маладыя гады пачуць ці нават пабачыць музычны спектакль на сцэне. На такі крок мог паважыцца толькі „Белсат”, які сам па сабе з’яўляецца авантурысцкім праектам і як быццам насуперак зямному прыцягненню, памаленьку дацягвае дзесяцігоддзя свайго партызанскага блукання ў эфіры.

Аднак, чым было бліжэй да фестывалю „Усход культуры / Іншае вымярэнне”, тым часцей званілі мне не толькі сябры, але і крыху прызабытыя знаёмыя з адным пытаннем: ці не дапамагу я ім папасці на канцэрт? Ясна, што дапамагчы я ім не мог, але зразумеў, што не магу праспаць і трэба зрабіць усё, каб забяспечыць прынамсі сваю сям’ю квіткамі. А тым часам нараканні на недасяжнасць уступных квіткоў разыходзіліся вокамгненна і надзвычай шырока, як у рэальным жыцці, так і ў інтэрнэце. Нагадаю, што былі яны дармовыя, тым не менш былі. Дзесьці, бо не ў нас — так прынамсі пацвярджалі абураныя беластачане, гатовыя з за гэтага бэсціць не толькі арганізатараў, але і сам праект. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF