Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

15 гадоў Дзмітрыеўскаму мужчынскаму манастыру ў Саках

Аляксей МАРОЗ

Летам гэтага года мінула 15 гадоў дзейнасці Дзмітрыеўскага мужчынскага манастыра ў Саках, а крыху раней, 26 мая, адбылося асвячэнне шыкарна і грунтоўна адрамантаванай царквы святога велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, распаложанай на горцы каля Сакоў і акружанай старымі дрэвамі і крыжамі, якія паставілі паломнікі з аддаленых мясцовасцей і сямейнікі па сваіх блізкіх асобах, паколькі каля царквы знаходзіцца прыхадскі могільнік. Рэзультаты рамонту Дзмітрыеўскай царквы, з улікам на даўнюю архітэктуру, маглі ўбачыць паломнікі, якія шматліка прыбылі 18 і 19 жніўня на святкаванне Праабражэння Гасподняга, якое мясцовыя людзі часта называюць Спасам. Святкаванне на Дзмітрыеўскай горцы адбываецца асабліва ўрачыста. Сёлета свята ўдастоіў архімандрыт Кірыла з Келлі св. Пракопа на Афоне, які пісаў іконы да новага, выкананага ў Грэцыі сакоўскага іканастаса.

Падчас святкавання Праабражэння Гасподняга частка паломнікаў падчас усяночнай багаслужбы моліцца на Грабарцы, а на наступны дзень на літургію прыязджае на Дзмітрыеўскую горку каля Сакоў. Архімандрыт Кірыла, які спецыяльна з Афона прыбыў у Сакі, гаварыў пра патрэбу ўнутранага праабражэння дзеля жыцця паводле Божых запаведзей і заклікаў мясцовых вернікаў і паломнікаў любіць Бога і бліжніх. Усяночная багаслужба служылася ў Дзмітрыеўскай царкве 18 жніўня, а 19 жніўня служыліся дзве літургіі: першая ноччу, а другая днём. Раніцай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF