Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Чыгунка ў грыбным лесе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У беластоцкай чыгуначнай білетнай касе папрасіў я білет з Беластока ў Саколе сабе і ровару. Касірка заглянула ў свае паперы і адказала, што ў поездзе не прадбачана месца для веласіпедаў. Але білет для ровара была гатова прадаць. Ну, добра, калі так, — заўважыў я, — то і веласіпед паедзе.

— Калі згодзіцца яго ўзяць праваднічка, — адказала касірка.

— А ці можа яна не згадзіцца, калі ў мяне будзе білет?

— Можа не забраць ровара, калі не будзе месца...

Паколькі аставалася ў мяне яшчэ шмат часу, рашыў я махнуць рукою на такія адмысловыя чыгуначныя латарэі і падацца ў Саколе байкам — на мерапрыемства, прысвечанае 130годдзю Палескай чыгункі. Веласіпедам на чыгуначнае мерапрыемства... Можа гэта нават лепш, рашыў я, бо пабачу больш свету.

З вакзала рушыў я вуліцамі маршалка Пілсудскага і гетмана Браніцкага, бо на гэтым шляху байкавыя дарожкі пралягаюць у адмысловых тунэлях. Да таго ж чакала мяне прыемнае здзіўленне, што адрэзак байкабана насупраць беластоцкага драмтэатра, пасля доўгіх месяцаў выканаўчай задышкі, у рэшце рэшт атрымаў недастаючы насціл...

З Беластока ў Супрасль асобная веладарожка з асфальтавым насцілам. Той насціл тоненькі і буйнеючыя сасновыя карані без вялікай натугі ўносяць свае карэктывы ў яго вертыкальны разрэз; значыць асфальтавая дарожка пачынае выглядаць так, як і звычайная грунтавая дарожка з паднятымі папярочнымі каранішчамі.

Веладарожка не толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF