Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Незвычайная сустрэча

Іаанна ЧАБАН

Жыве прошлым. Дзесяцігоддзямі пляце павуціну сваёй радаслоўнай — са сцяжын, якімі вандруюць туды і назад незавершаныя справы з далёкага мінулага. Выбачаецца калісь невыбачанае, вяртаецца калісь скрадзенае.

Генеалагічнае дрэва Карыны Барысенка па мамінай лініі бярэ свой пачатак у Нетупе і Юзафове — маленькіх, беднаватых вёсачках Крынскай гміны Сакольскага павета і Гарадоцкай гміны Беластоцкага павета Беластоцкага ваяводства далёкай, чужой Польшчы. Калі выязджалі з Нетупы ў Савецкі Саюз, Яўгеніі — маці Карыны — было ўсяго толькі два годзікі. Пра жыццё сям’і да пераезду ведалі толькі бабуля і Зіна — на дзесяць гадоў старэйшая маміна сястра з Мінска. Бабулі ўжо няма, памерла ў Слоніме ў 1982 годзе. Ніколі не шкадавала, што пакінула Польшчу. Словам не ўзгадвала. А Зіна, калі яе запытаць, плача, нічога не гаворыць, не хоча ўспамінаць.

Дваццацігадовая Яўгенія адважылася папрасіць маму з’ездзіць у Польшчу, на месца свайго нараджэння. Са Слоніма ў Нетупу ўсяго, мабыць, не больш чым семдзесят кіламетраў.

— Ніколі, нават не прасі, — пачула ў адказ.

Угаварвала і сваю старэйшую сястру Зіну. Тая пагадзілася паглядзець Нетупу, але толькі з акна самалёта і каб не прызямляцца. Чаму? Засталося гэта вялікай таямніцай, якую раскрыла толькі дачка Яўгеніі — Карына.

Васьмігадовая Карына жыла тады ў Харкаве. З далёкага Слоніма прыехала ў госці бабуля Анна Дарашкевіч з дому Самойлік, народжаная ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF