Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Беларуская мова — славянскае эсперанта

Уршуля ШУБЗДА

Тамаш Хмелік нарадзіўся ў 1957 годзе ў Свідніку дзе і пражывае. Перакладчык і настаўнік, на мову эсперанта пераклаў амаль 200 кніг. Палова з іх выйшла з друку. Тлумачыць з нямецкай, рускай, англійскай, ідыш, іспанскай і, вядома ж, з польскай моў. Выбірае тых аўтараў і тыя кнігі, якія нечым яго захапілі. Сярод іх Бруна Шульц, Ісаак Лейб Пэрэц, Гюнтэр Грас, увесь Рышард Капусцінскі, Баляслаў Прус, Віслава Шымборская і наш падляшскі пісьменнік Сакрат Яновіч. Тамаш Хмелік з’яўляецца віцэстаршынёю Сусветнай акадэміі літаратуры эсперанта.

— Удалося. Пасля трыццаці гадоў ад перакладу «Лялька» Баляслава Пруса ў канцы выйшла з друку.

— Усё дзякуючы выпадковасці, нечакана знайшліся грошы. Але не грошы былі найважнейшыя. Найбольшай складанасцю ў перакладах на мову эсперанта з’яўляецца «першае чытанне». Калі я перакладаў Шымборскую, першым чытачом быў перакладчык Еўрапейскага парламента — венгр. Ён прысвяціў на чытанне амаль паўтара года. Адкрываў у тым часе фантастычныя рэчы. Мы ўжо пачалі смяяцца, што хаця ён венгр, а польскую мову ведае лепш чым мы. Проста ён карыстаўся перакладамі Шымборскай на іспанскую, венгерскую, італьянскую, французскую мовы, бо гэтыя мовы ён ведае. На такіх асобах спачывае вялікая адказнасць і цяжка такую асобу знайсці. Таму паўтару: грошы раней ці пазней знойдуцца, але такі паліглот не заўсёды.

— Ваш пераклад «Лялькі» чакаў 30 гадоў і можна сказаць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF