Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Лячэбныя алеі Ані і Пятра

Часта падчас вырабу алею, як у колішняй хаце, пачуеце песні, спяваныя Аннай і Пятром.

Усё пачалося з пошуку лякарства на цукровы дыябет, якім пакутуе Анна. Аказалася, што такім народным прэпаратам з’яўляецца алей з рыжыку (ільнянкі), які можна набыць у мануфактурах. Пятро, чытаючы ў інтэрнэце інфармацыю пра алей, даведаўся і пра спосаб яго вытворчасці. Абое дайшлі да вываду, што гэта выдатная задума для рэгіянальнага бізнесу.

З рапсу, растаропшы (астрапэсту), рыжыку, ільну — алеі з аляярні Ані Карэткі і Пятра Скепкі захапляюць водарам і смакам. Адцісканыя халодным метадам, даволі моцна адрозніваюцца ад крамных — маюць інтэнсіўны водар і характэрны смак, якіх шукаць дарма ў іншых алеях. Гэта выраб малога прадпрыемства вядомых музыкаў, а дадатковай іх перавагай з’яўляецца тое, што яны вырабляюцца з зерня вырошчванага ўладальнікамі.

— Як памятаю, мая бабуля заўсёды лячыла нас традыцыйным спосабам, натуральна. Аднойчы, калі ў мяне былі праблемы са страўнікам, бабуля дала мне ільняны алей і чорныя ягады, і гэта спрацавала. Сягоння людзі таксама шукаюць натуральныя метады лячэння, — кажа Пятро. — Я шмат чытаў пра выраб алею і павольна, адольваючы памылкі, мы ўласнаручна дайшлі да таго, што робім смачныя і карысныя алеі.

Спачатку трэба было падрыхтаваць памяшканне, згоднае з нормамі. Гэта заняло ім крыху часу. Трэба было пабудаваць печ, каб усярэдзіне не было надта холадна. Калі печ, дык вядома — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF