Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Падчас Успення Прасвятой Багародзіцы ў Вярстоку і Круглым

Аляксей МАРОЗ

Падчас святкавання Успення Прасвятой Багародзіцы вернікі з цэлага прыхода і прыезджыя сабраліся 28 жніўня ў Вярстоку, дзе адбылося асвячэнне царквы пасля грунтоўнага рамонту. Адзначалася таксама 250годдзе існавання царквы Уздзвіжання Крыжа Гасподняга, а пасля абеду чыноўнікі Гміннай управы ў ДубічахЦаркоўных наведалі жыхароў вёскі Круглае, якая належыць да Вярстоцкага прыхода, і правялі там кансультацыі наконт прапановы змены афіцыйнай назвы іх сяла з «Krągłe», на «Krugłe». У Круглым — чатыры дамы, пяты будуецца, а на пастаяннае жыхарства прапісаны 5 асоб. Хаця жыхары Круглага раней падтрымалі ідэю змены назвы іх вёскі з «Krągłe», на «Krugłe» і далі згоду, каб гмінны радны з іх сяла Віктар Кэндысь заняўся справай, то большасць жыхароў Круглага падчас апытання не падтрымала такой ідэі і працэс перайменавання быў спынены.

Зранку вернікі Вярстоцкага прыхода і выхадцы з гэтай пушчанскай парафіі сталі збірацца на цвінтары, захапляючыся шыкарна адрамантаванай царквой і чакаючы прыезду мітрапаліта варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы, які пазней у саслужэнні шматлікіх святароў узначаліў малітвы падчас асвячэння прастола, цэлай царквы і ў час літургіі, якая служылася на асвячоным прастоле. Звяртаючыся да вернікаў, мітрапаліт Сава заклікаў вучыць маладое пакаленне захоўваць сваю веру, родную мову і свае традыцыі. Асабліва пахваліў ён настаяцеля прыхода ў Вярстоку айца Паўла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF