Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Камо грядеши, мішка?

Міраслаў ГРЫКА

«Тося падчас Нацыянальнага чытання страціла свайго любімага плюшыка. Гаворка пра крэмавага колеру плюшавага мішку. Сумленнага знаходніка просім, каб мядзведзіка накіраваў у Канцылярыю Прэзідэнта РП», — заклікаў прэзідэнт Анджэй Дуда ў нядзелю ўвечары на фейсбуку. — Я абяцаю, што як толькі мядзведзік будзе знойдзены, як мага хутчэй будзе перададзены ў рукі Тосі, якая чакае яго. Калі ласка, — дадаў ён.

Дзякуючы гэтаму запісу пошукамі мішкі займаецца па меншай меры палова падзеленай на два палітычныя плямёны Польшчы. Варта падкрэсліць, што прэзідэнт РП быў афіцыйным сведкам гэтай драматычнай падзеі. Гэта адбылося апоўдні ў мінулую нядзелю падчас агульнапольскай кампаніі Нацыянальнага чытання. Прэзідэнт адкрыў яго асабістым лектаратам. Сёлета трапіла на раман Генрыка Сянкевіча, па супадзенні, «Камо грядеши» («Quo vadis?”). Невядома, да якой старонкі твора дачытаў Першы Чытач РП, пакуль яго чытання ўслых не перарваў скрушлівы плач дзіцяці. Інфармацыйныя агенцтвы маўчаць пра гэта. Справа ў тым, што ён пачаў чытаць, але калі дачытаў? Ва ўсякім разе, гэта не мае значэння.

Кожнага канца, як падказвае жыццёвы вопыт, трэба шукаць заўсёды ў самым пачатку. Гэта зусім не абазначае, што ў гэтым правіле прымяняецца правіла адвернутага парадку, згодна з якім «які пачатак, такі і канец!» Гэтага, вядома, не можам праверыць. Таксама і цяпер. Узяць хоць бы такі выпадак як драматычнае знікненне ружовага поні. Гэта была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF