Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Усё пра выбары

Віктар САЗОНАЎ

Ужо ў гэтыя выходныя ў Беларусі завершацца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Асноўны дзень галасавання прыпадае на 11 верасня, сумна вядомую дату, калі ўвесь свет будзе ўспамінаць ахвяры адной з самых жудасных трагедый, калі тэрарысты на пасажырскіх самалётах заатакавалі сімвалічныя і знакавыя будынкі ў ЗША. Колькасць загінулых у той чорны дзень выклікае жах, шкадаванне і смутак. Гэты дзень чалавецтва ўспрымае як пераломны, пасля якога людзі па планеце Зямля канчаткова зразумелі, што яны жывуць у эпоху непасрэднай і пастаяннай тэрарыстычнай пагрозы.

Зразумела, што для большасці сусветных інфармацыйных рэсурсаў тэма беларускіх выбараў у гэты дзень будзе на такім заднім плане, што большасць людзей планеты пра іх нават не даведаецца. Асноўнай жа гэтая тэма будзе на старонках і тэлеэкранах ды радыёхвалях беларускіх СМІ. Праўладнае тэлебачанне і прэса ўзахлёб раскажуць пра створаныя ўладай найзручнейшыя ўмовы для волевыяўлення беларускага народа. Мы ўбачым прыгожыя лічбы галасавання і даўно вядомыя аналітыкам прозвішчы новых абраннікаў народа.

Нешматлікія апазіцыйныя і незалежныя СМІ правядуць свой аналіз і зробяць свае высновы. Яны будуць кардынальна адрознівацца ад высноў дзяржаўнай прэсы. Але і з іх старонак выбарчая тэматыка за вельмі кароткі час знікне зусім як нецікавая і практычна нечытальная. А новая Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF