Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Чыжавяне адстойваюць беларускасць

Уршуля ШУБЗДА

Гміна Чыжы — выключнае месца на карце Падляшша. Тут паводле перапісаў насельніцтва ад 2002 і 2011 гадоў беларусамі назвалі сябе больш за 80 адсоткаў жыхароў. У мясцовым комплексе школ амаль усе 130 дзяцей вывучаюць беларускую мову. Захоўванне аўтэнтычнай мовы сведчыць аб захаванні сапраўднай экзістэнцыі, таму што яна карысна ўплывае на свядомасць чалавека. Шкада толькі, што нягледзячы на ахвоту жыхароў на ўсталяванне двухмоўных надпісаў, гмінныя ўлады гадамі адтэрміноўваюць гэтае рашэнне.

Святой літургіяй пачалася інаўгурацыя навучальнага года ў Чыжах. У цырымоніі прымалі ўдзел мясцовы бацюшка, войт гміны Ежы Васілюк, дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч і перш за ўсё настаўнікі і школьнікі. Комплекс школ у Чыжах гэта асветная ўстанова, у якой больш за 90 адсоткаў вучняў прымае ўдзел у занятках па беларускай мове. Тыя, якія не запісаліся на ўрокі роднай мовы, таксама прысутнічаюць у іх у якасці «вольных слухачоў». Як адзначыў дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч, гэта адна з галоўных адукацыйных канцэпцый установы: «Школа з’яўляецца навучальнай установай, у якой адзін з найбольшых адсоткаў вучняў, якія вучаць беларускую мову. Гэта сведчыць пра тое, што ў мясцовым грамадстве захоўваецца традыцыя продкаў і мы, як школа, будзем імкнуцца культываваць гэтую традыцыю, у тым ліку і праз навучанне беларускай мове».

Рада Чыжоўскай гміны 27 лютага 2002 года прыняла пастанову аб стварэнні на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF