Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Уладзімір Хлябцэвіч — сын святара з Кленік

Сяргей ЧЫГРЫН

У беларускага гісторыка, педагога і праваслаўнага святара Івана Хлябцэвіча (18571919) з Кленік Бельскага павета выхоўвалася шасцёра дзяцей. Але найбольш здольнымі раслі два сыны — Яўген і Уладзімір. Яўген Хлябцэвіч быў старэйшы за брата на 10 гадоў. У свой час ён скончыў Духоўную семінарыю ў Вільні і Пецярбургскі ўніверсітэт. Прымаў актыўны ўдзел у літаратурнаграмадскім руху ў Пецярбургу, займаўся бібліятэказнаўствам, перакладамі з беларускай мовы на рускую, абараніў кандыдацкую дысертацыю, быў знаёмы і сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, у тым ліку з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цёткай.

Пра Яўгена Хлябцэвіча я шмат разоў пісаў у сваіх кнігах. Жыццё і яго творчасць даследаваў таксама літаратуразнавец і архівіст Віталь Скалабан (19472011). А вось пра яго малодшага брата Уладзіміра Хлябцэвіча (18941917) публікацый і даследаванняў у друку было мала. Але, перш чым згадаць пра яго, хачу пару слоў сказаць пра бацьку Яўгена і Уладзіміра Хлябцэвічаў — Івана Андрэевіча.

Родам Іван Хлябцэвіч (18571919) быў з Ваўкавышчыны. Скончыў праваслаўную Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, вучыўся ў Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Жыровіцкім духоўным вучылішчы арыфметыку і геаграфію. Але галоўным яго клопатам і заняткам была слынная бібліятэка Жыровіцкага СвятаУспенскага мужчынскага манастыра. Там зберагаліся рукапісныя беларускія кнігі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF