Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Школьніцтва ў Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Цягам апошніх 2535 гадоў штораз менш нараджаецца дзяцей. Гэтая з’ява асабліва кранула вясковыя абшары, выклікаючы ліквідацыю амаль усіх школ, апрача адзінай у гміне, у мясцовасці з сядзібай гміннай управы.

Да канца ХІХ стагоддзя Орля мела гарадское права, аднак тады народ не меў доступу да асветных устаноў. У кастрычніку 1884 года на тэрыторыі Арлянскага прыхода былі адкрыты г.зв. «подвижные» (рухомыя) школы, якія ў той час давалі сялянскім дзеткам шанс навучыцца грамаце. Гэтыя аднакласныя асветныя ўстановы, якія не базіраваліся ў пастаянных памяшканнях, дзейнічалі ў пяці вёсках: Шарнях, Рудутах, Крывятычах, Тапчыкалах і Пашкоўшчыне.

З 1901 года ў Арлянскім прыходзе былі ўжо адно народнае вучылішча і сем рухомых школ. У той час школа ў Орлі размяшчалася ў некалькіх драўляных будынках, а ў міжваенны перыяд была пераведзена ў комплекс вялікіх драўляных будынкаў, у якіх раней быў шпіталь. Пасля Другой сусветнай вайны быў узведзены яшчэ адзін вялікі драўляны школьны будынак, а частку былых шпітальных збудаванняў прыстасавалі для патрэб дзіцячага садка, бібліятэкі, дома культуры, клуба і гміннай управы.

Шпіталь у той час быў толькі ў Орлі, а не было такой установы, напрыклад, у БельскуПадляшскім. Будынкі колішняга шпіталя ў 1984 годзе (будынак з чырвонай цэглы крыху пазней) былі прададзены і знесены, паколькі патрэбны быў пляц пад будову новай пачатковай школы. На час зносу не дзейнічаў дзіцячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF