Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Каплічкі з гаючай вадою

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На Спаса наш народ масава паломнічае на Гару Грабарку, крышку людзей падаецца ў Сакі. У гэты дзень прыходскае свята таксама і ў вёсцы Сасіны. Падаюся пабачыць, як яно там выглядае. З Кляшчэль, дзе злажу з поезда, па абноўленай асфальтоўцы ў бок Сямятыч інтэнсіўным патокам прасоўваюцца легкавушкі — на Грабарку. А я з Дашоў, праз Пятроўшчыну і Снежкі — у Сасіны.

На прыцаркоўнай стаянцы крыху машын, але перад самой царквой пахавальная павозка, значыць хаваюць пакойніка. І ў такіх абставінах складана ацаніць, колькі людзей адводзіць пакойніка, а колькі з іх толькі на прыходскім свяце. Пропаведзь пра біблейскую алегорыю, пра духоўнае ўзыходжанне на гару Фавор...

Як падае легенда, была калісь у Сасінах крыніца з гаючай вадою. Мікола Гайдук: „Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывой вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, мыліся жывою вадою i адыходзілі здаровымі. Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё больш і больш прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на лячэнне. Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без дазволу выкупала сабаку ў жывой вадзе.

— Што ты робіш? — абурыліся хворыя і калекі. — Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?

— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых, — фанабэрыста адказала пані.

Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані. І як толькі панскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF