Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

ХХІІ Спасаўскія запусты ў Бельску-Падляшскім

Аляксей МАРОЗ

«Спасаўскія запусты», арганізаваныя ў Бельску-Падляшскім перад Успенскім постам, які папярэджвае святкаванне Успення Прасвятой Багародзіцы і называецца Спасаўкай, сталі важным культурным мерапрыемствам, якое прасоўвае культуру беларускага, праваслаўнага насельніцтва Бельшчыны. Спачатку запусты накіраваны былі да жыхароў Бельска-Падляшскага, але мерапрыемства разраслося і хаця арганізуецца ў гарадскім амфітэатры, з’язджаюцца на яго таксама беларусы з суседніх гмін. Павятовае праўленне БГКТ у Бельску-Падляшскім, аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і Бельскі дом культуры з’яўляюцца арганізатарамі мерапрыемства, а фінансава падтрымліваюць яго бургамістр і Рада горада БельскПадляшскі, стараста і Рада Бельскага павета, войт і Рада Бельскай гміны. 13 жніўня, напярэдадні посту, у бельскім амфітэатры сабралася публіка, каб паслухаць беларускія песні і паглядзець нашы танцы. Традыцыяй «Спасаўскіх запустаў» стала ўжо прэзентацыя сенакоснага або жніўнага абрадаў, якія пачынаюць мерапрыемства.

Сёлета «Спасаўскія запусты» пачаліся з абраду «Сенакосы» ў выкананні членаў хору «Васілёчкі» і вучняў, якія займаюцца ў тэатральным калектыве «Антракт» Бельскага дома культуры. Мужчыны выйшлі касіць траву і мімаволі падкасілі суседаў луг. Завязалася эмацыйная гутарка, якая ў мінулым магла пераўтварыцца ў вялікую сварку.

— Абрадныя сцэнкі «Сенакосы» ці «Жніво» можна яшчэ ўбачыць на фальклорных мерапрыемствах, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF