Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Востраўская генеалогія

Іаанна ЧАБАН

— Чакаю цябе пад брамай, — гучыць па мабільніку знаёмы голас. Заядаецца салодкай шышкай толькі што набытай на адпустовым ларку. З яшчэ поўным ротам гаворыць пра свае новыя ідэі. Як невядомая тут асоба ўзбуджае зацікаўленасць прахожых. Свята Уладзіміра — нябеснага апекуна царквы на востраўскім могільніку, заўсёды прыцягвае незвычайную, па мясцовых мерках, колькасць удзельнікаў. Нельга сказаць вернікаў, таму што ў іх ліку знаходзіцца нямала пярэхрыстаў. Большасць з іх гэта выхадцы з навакольных вёсак. Самая лепшая нагода, каб асабіста вылавіць людзей і прыцягнуць іх да сваёй справы. Марк Карнілюк рыхтуе сваю чарговую генеалагічную акцыю. У гэты раз у прыхадскім доме ў Паўночным Востраве па бласлаўленні гаспадароў — бацюшкі Аляксандра і матушкі Людмілы Клімукоў.

— Ёсць архіўныя матэрыялы, здымкі, будзе і госць з за мяжы, — заяўляе Марк.

На багаслужбе ў дзень згаданага спаткання прыкмячаю жанчыну. Коратка пастрыжаная, у майцы і нагавіцах маскіруючага колеру. Рысы яе твару не здраджваюць паходжання ні на ўсход, ні на захад ад Крынак. Стаіць у прытворы крыху напалоханая, разгубленая, у руках трымае незапаленыя свечкі. З грэшнага, пустуючага прытвора ў сярэдзіну размоленай царквы ўцягвае яе надзейная рука Марка Карнілюка.

Саракагадовая Бася думкамі ўжо на спатканні. Непакоіцца, што ніхто апрача ёй там не з’явіцца. Апошнім вясковым бабулям папросту не хопіць сіл, каб пасля багаслужбы яшчэ некуды ісці. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF