Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

На Панцеляймона ў Семяноўцы

Міра ЛУКША

На фэст у дзень святога велікамучаніка Панцеляймона, лекара і аздараўляльніка з Нікамедыі (+305 г.), апекуна могільнікавай капліцы СвятаЮр’еўскага прыхода ў Семяноўцы, збіраюцца тлумы вернікаў незалежна ад таго, ці 9 жніўня ў календары пазначаны як будні дзень. Сёлета быў гэта аўторак, спачатку цёплы ды сонечнахмарны. Пасля ад Семяноўскага вадасховішча наляцелі чорныя хмары, шчодра секанула ліўнем. Але доўгачаканае свята, арганізаванае Гмінным асяродкам культуры ў Нараўцы і Нараўчанскай гмінай, не страціла сваіх гледачоў — жыхароў Семяноўкі і ваколіц, таксама зарэчанскіх, іх сваякоў ды турыстаў. Імпрэза пасля службы і пасвячэння магілак праводзілася на пляцы каля былой пачатковай «тысячагодкі», цяпер Цэнтра экалагічнай адукацыі, побач прыхадской царквы св. Георгія Пераможцы. У цэнтры ў апошнія тыдні жылі і вучыліся спеваў маладыя і старэйшыя «Суседкі», якія сёння выступяць з фальклорнымі песнямі. А незалежны прыход са старадаўняй царквой тут ужо шасцідзясяты год.

Незалежны Семяноўскі прыход заснаваны быў 31 жніўня 1957 г. Першым настаяцелем — які да сёння ажыццяўляе сваё святарскае служэнне — з’яўляецца

Мікалай Шэбелян.

Раней царква належала прыходу ў Ляўкове, а пасля ў Нараўцы. У 19701972 гады ўнутры храма была выканана паліхромія і ўзведзена цагляная званіца (старая драўляная была знесена), а затым царкоўны падвор быў агароджаны каменным муром. Іканастас быў узбагачаны новымі райскімі варотамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF