Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Грабарка — праваслаўная гара Фавор

Уршула ШУБЗДА

Каля чатырох тысяч вернікаў, паводле афіцыйных дадзеных, прыехала на свята Праабражэння Гасподняга на Святую Гару Грабарку. Галоўную літургію служылі патрыярх Антыёхіі ды ўсяго Усходу Іаан Х, а таксама першаіерарх Праваслаўнай царквы ў Польшчы мітрапаліт Сава. У час літургіі маліліся за вернікаў абодвух Цэркваў, за мір, талерантнасць і рэлігійную свабоду. Свята Праабражэння Гасподняга штогод збірае на Грабарцы тысячы праваслаўных хрысціян з усёй Польшчы і замежных краін. Якраз з Грабаркі паплылі ў свет кранальныя словы патрыярха Антыёхіі, які заклікаў да рэальнай падтрымкі так важнага для ўсіх хрысціян месца.

У дыпціху ў традыцыйным ганаровым парадку праваслаўных патрыяршых кафедраў Антыёхія згадваецца на трэцім месцы пасля Канстанцінопаля і Александрыі. Сёння з за хаосу, выкліканага грамадзянскай вайной у Сірыі, цяжка вызначыць дакладны лік вернікаў гэтай Царквы, якая ў літургіі выкарыстоўвае арабскую мову. На гэтай жа мове 19 жніўня патрыярх Іаан Х маліўся з сотнямі паломнікаў на Святой Гары Грабарцы — вельмі важным месцы для праваслаўных хрысціян. Але з году ў год прыязджае сюды таксама шмат католікаў. На галоўных урачыстасцях заўсёды прысутныя каталіцкія святары. Таму не здзіўляе патрыяршая тэза, выказана ім у прывітальным слове. Іаан Х адзначыў, што Праваслаўная царква на Падляшшы адыгрывае важную ролю ў дыялогу з Каталіцкім касцёлам: «Пахвальнай задачай вашай Царквы з’яўляецца будаванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF