Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Час аддзячыць Скарыну

Яўген ВАПА

У гэтым фельетоне ў некалькіх сказах вярнуся яшчэ да крынкаўскага Трыялога, бо не пра ўсе справы ўдалося напісаць на першай старонцы. Апрача літаратурнамастацкай часткі ад некалькіх гадоў каштоўнасцю самой у сабе з’яўляецца і яго музычная сцэна. У гэтым годзе адразу пасля дыскусій я з’ехаў у Беласток, каб усё пабачанае і пачутае асэнсаваць і да панядзелка зранку напісаць два тэксты і адправіць іх у карэктуру. Суботні вечар і Успенская нядзеля былі тады ў мяне звычайнымі працоўнымі днямі. Таму не ўдалося мне паслухаць ані гурта «RE1IKT», ані сакратавых «Мініяцюр» у выкананні Юркі Асенніка пад музыку Міхала Яцашака, ані «PORT MONE». Але калі я бачыў, як Юрка адказна рыхтаваўся да выступу, то быў упэўнены ў яго творчым поспеху. Таму без аніякай крывадушнасці магу напісаць, што Сакратавы мініяцюры гучалі прывабліва і далі задавальненне слухачам, тым больш што пра ўражанні запытаў я тры асобы з рознымі музычнымі густамі і ў розным узросце і іх адказы былі станоўчымі. Думаю, што атмасфера невялікай, канцэртнай залы, як у выпадку Каўказскай сінагогі, дае добрую моц паэтычным канцэртам. Таму і гурт «RE1IKT» адвёў душу ўсім прысутным.

Калі ёсць магчымасць паглядзець як рыхтуецца такое мерапрыемства як Трыялог знутры, то бачна колькі заангажаваных асоб стараецца сабраць усе ніткі, каб не было правалаў. Мартына і Ася, Аня і Міхал Грэсь, Павал Грэсь, Сенька, маладыя валанцёры бяруць на сябе функцыянаванне мерапрыемства, якое (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF