Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Пажарнікі з Махнатага

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З дарогі, што вядзе ад Мора да Старога Корніна, убачыў я новы элемент нашага краявіду — зялёныя купалы накшталт вялікіх юртаў. З інфармацыйнага стэнда перад аб’ектам даведаўся я, што гэта цеплаэлектрастанцыя, для якой палівам з’яўляецца біягаз. З чаго канкрэтна гэты газ атрымліваецца даведацца мне не ўдалося, станцыя падлягае варшаўскай Польскай біягазавай групе. Мабыць трэба радавацца гэтай тэхналагічнай навінцы, якая, пакуль, уносіць навізну ў мясцовы ландшафт...

У Махнатым насупраць дарогі ў ДубічыАсочныя вельмі прытушаны будынак былой школы. Вокны ў ім шчарбатыя, усярэдзіне звалка будаўнічай драўніны з нейкага зносу. Вароты на школьны панадворак раскрыты, на тым панадворку старыя аконныя створкі, прыржавелыя абагравальныя трубы, зарастаючая зеленню кучка жвіру...

Акурат з’яўляецца веласіпедыстка, якая кіруецца ў напрамку Барка. Пытаю яе пра толькі што пабачанае. Дзелавога гаспадара будынак не мае, а вароты на школьны панадворак адкрыты, каб моладзь магла карыстацца тамашняй спартыўнай пляцоўкай. Пытаю пра вясковую святліцу...

— А вось, гэты будынак спераду, — адказвае, паказваючы прасторную мураванку.

Зза самаходаў перад будынкам чую свойскую гаворку, заглядаю. З прыадкрытага гаража блішчыць магутная тушыльная машына, побач яе траіх мужчын — двух маладых і адзін сярэдняга ўзросту. Заводзім гутарку пра мясцовыя пажарніцкія рэсурсы. Адзін з маладых мужчын адыходзіць, паведамляючы, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF