Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Бязвізавы канал

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

25 жніўня, калі ўся беларуская грамадскасць святкавала 25я ўгодкі з часу надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны канстытуцыйнага статусу, кіраўнік дзяржавы выдаў досыць нечаканы ўказ. Некаторыя не без падстаў нават назвалі яго сенсацыйным. Гаворка ідзе пра ўказ, які ўводзіць бязвізавы ўезд замежных грамадзян у рэкрэацыйную зону Аўгустоўскага канала на тэрыторыі Беларусі. Пад вольны ўезд паводле яго павінны падпасці некалькі сельсаветаў Гарадзенскага раёна (Адэльскі, Гожскі, Капцёўскі, Падлабенскі, Сапоцкінскі) і сам абласны цэнтр — Гродна. Рашэнне бясспрэчна пазітыўнае, хоць падаць у эйфарыю ад яго няварта хоць бы таму, што дзеянне ўказа пачне ўваходзіць у жыццё толькі праз два месяцы, плюс (дакладней — мінус) — яно абмежаванае ў часе — будзе дзеіць толькі да канца 2017 года (праўда, заўважана, што з магчымасцю працягу). Паведамляецца, што замежны грамадзянін зможа ўехаць у вызначаную зону без візы ў пашпарце, але з адпаведным дакументам на права наведвання зоны адпачынку. Што гэта будзе — нейкі ваўчар, ці квіток, ці турыстычная пуцёўка — пакуль невядома. І самае галоўнае: ці не будзе гэта каштаваць занадта дорага — прыблізна столькі, колькі і віза? Але ж можна тут спадзявацца хоць бы на спрашчэнне набывання такога дакумента.

А цяпер пра матывы нечаканага, здавалася б, рашэння начальніка беларускай дзяржавы. Прычын тут можа быць некалькі і яны завязаныя ў комплексе праблем. Невядома, які фактар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF