Ніва № 36 (3147), 4 верасня 2016 г.

Запознены біблейны цягнік

Яўген ВАПА

— Міша, ці моцна хвалюешся як мадэратар Трыялогу? — запытаўся я ў Міхася Андрасюка, калі толькі сеў у ягоную машыну, на якой заехаў ён за мною ў чацвер, 25 жніўня, у Беласток па дарозе ў Крынкі.

— Каб ты ведаў, ужо месяц часу па шэсцьсем гадзін сяджу ў інтэрнэце і чытаю пра тое, што адбываецца ў шматканфенсійным жыцці Беларусі. Ой, нялёгка ва ўсім гэтым разабрацца, — адказаў ён у творчай разгубленасці.

Дзякуй Богу, што ў гэтым задуменні дарога з ягонай роднай Войнаўкі ў Сакратавы Крынкі прайшла без большых збояў. Як ён сам любіць жартаваць: «Калі Яновіч вызначыўся з Вілай Сакратэс, то я потым перабраўся ў аазісную Хату Мішы». З Войнаўкі ў Крынкі пад 120 кіламетраў. Неблагая расцяжка беларускага лёсу, мовы і слова. Для пісання.

Год назад Міхась Андрасюк выступаў у якасці ўдзельніка дыскусіі ў літаратурнай частцы Трыялогу, а зараз прыйшлося яму ў напружанасці правесці тры розныя дыскусіі з інтэлектуаламі рознага тэмпераменту. Выбар арганізатарамі Міхася Андрасюка ў якасці вядоўцы лічу вельмі добрым ходам, дзякуючы чаму відавочная была і канцэпцыя паасобных блокаў, і элегантная рэакцыя на бягучыя падзеі, таксама ў асабістых рэфлексіўных запытах. Тое, што мадэратарамі дыскусіі з’яўляюцца падляшскія беларусы (у мінулым годзе з гэтым выклікам справіўся Мікола Ваўранюк), якія як роўныя з роўнымі гавораць з інтэлектуаламі і Усходу, і Захаду — гэта менавіта не толькі адна з мар, але і запавет Сакрата (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF