Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

У палескай глыбінцы (53)

Ганна КАНДРАЦЮК

«Лэбскія забавы» можна параўнаць да беларускіх фэстаў у Рыбалах ці ў Трасцянцы, хоць яны здаліся весялейшымі за нашы. Па простай прычыне. На свята скаціла ўся кавалерка з наваколля і яшчэ хмара дзяцей. За плячыма публікі наладзілі яны сваю забаву, акрашаную колкімі каментарыямі, смехам і піскам. Старэйшыя цёткі што і раз грамілі іх позіркамі і суцішалі:

- Не буянь, бо дастанеш у ср...!

У іх папроках адчуваліся мацярынскі клопат і цеплыня.

Я таксама адчувала сябе як дзіцятка, карацей кажучы, інфармацыя і знаёмствы былі мне пададзены на элегантным падносе. Яшчэ да выступленняў я пазнаёмілася з чатырма калектывамі. Праспявалі яны па дзветры песні, якія самі па сабе прадстаўлялі апрацаваны фальклор, звычайна з лёгкім гумарыстычнасексуальным зместам.

- А ягадныя песні ведаеце? — спытала я ў жанчыны з „Прыданкоў” з сяла ГутаБаравенская.

- Оггого! — пачулася ў адказ.

Яшчэ больш звабілі мяне імёны спевакоў, тут былі баба Маня, Вера, Ніна, Насця, Іван, дзве Гандзі і двух Коляў. Паколькі „Прыданкі” першымі выступалі на сцэне, мы дамовіліся на песні ў спецыяльнай бяседцы ўжо пасля афіцыйнай праграмы. У якасці запрашэння прагучала пляменнабяседная песня. Яе змест падказваў, што няма жартаў з туземцамі. Тут трэба дацаніць палескае „шанаванне” і не згубіць фасону... да белага рання!

Ой дай Божэ нэділю дождаты (2р)

Сюдытуды хоть куды

Нэділю дождаты

То яй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF