Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.
Беларуская Беласточчына ва ўспамінах і лістах Зоські ВерасСяргей ЧЫГРЫНЧытаючы кнігу „Пакуль рука пяро трымае” Зоські Верас (укладанне, прадмова, каментарыі Міхася Скоблы, Мінск 2015). Мінскае выдавецтва „Лімарыус” парадавала чытачоў новым унікальным выданнем — кнігай успамінаў і лістоў Зоські Верас „Пакуль рука пяро трымае”. Над кнігай дбайна папрацаваў руплівец на ніве вяртання спадчыны беларускіх літаратараў Міхась Скобла. Гэта другі том успамінаў і лістоў Зоські Верас, першы том „Я помню ўсё” выйшаў з друку ў 2013 годзе. І першы, і другі тамы рыхтаваў Міхась Скобла. Беларуская пісьменніца, мемуарыстка, публіцыстка, лексікограф, перакладчыца, асветніца, калекцыянер і грамадская дзеячка Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая; 18921991) хоць і нарадзілася на Украіне на Жытоміршчыне ў сям’і вайскоўца і большую частку свайго жыцця пражыла пад Вільняй, заўсёды моцна любіла Беласточчыну, якую і лічыла сваёй маленькай радзімай. Менавіта беларуская Беласточчына скразной лініяй праходзіць праз усе ўспаміны і лісты пісьменніцы. Першы раздзел кнігі „Пакуль рука пяро трымае” пачынаецца з успамінаў пра тое, як выдаваўся часопіс „Заранка”, аб рэдакцыі грамадаўскіх газет, пра Ванду Лявіцкую, пра гісторыю беларускага адрыўнога календара, пра сустрэчы з Гальяшом Леўчыкам, пра Міхася Машару, пра аднадзёнку „Колас беларускай нівы”, пра Родзевічаў і віленскія кірмашы, пра Варшаўскі гурток беларускай моладзі, пра беларускі лён і сустрэчы з паэтам (...) |