Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Спявала з маленства

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Верай ОСЯК — жыхаркай Падляўкова, спявачкай у стараляўкоўскім мастацкім калектыве „Цаглінкі”.

— Як пачалася Ваша прыгода з „Цаглінкамі”?

— Пачалося ўсё ў 1976 годзе. Мы, з суседкай Нінай Сухадолай, выступілі ў Нараўцы на гмінным аглядзе беларускай песні. І мы там занялі першае месца. Ой! Цяпер у Гайнаўку трэба ехаць. А такая тады ўзнялася завіруха, што мы адно выехалі за Нараўку, застраглі і ў Гайнаўку не даехалі. Гэта было зімою, а вясной даведаўся пра нас Кастусь Майсеня і запрасіў нас у калектыў, які ён тут стварыў. Ён гаварыў: тут жа столькі народу, моладзі — нам трэба стварыць калектыў; ну і стварыў. І мы сталі хадзіць на заняткі.

— А да „Цаглінак” то не было ў Ляўкове нейкага калектыву?

— Быў, яшчэ Вася Целушэцкі сарганізаваў яго, з маладыхмаладых. І яны ездзілі, выступалі, але пасля той калектыў распаўся, бо маладыя дзяўчаты пачалі замуж выходзіць.

Спярша нашым інструктарам быў Лукашук з Гайнаўкі — вельмі добры чалавек і педагог. Пасля ён адышоў, але наш хор астаўся. Сталі мы рыхтавацца да хрысцін нашага калектыву...

— Калі гэта было?

— У 1978 годзе...

— Сама крышку падраслі...

— Падраслі, сталі на ногі і ў Нараўцы святкавалі свае хрысціны.

— А не ў Ляўкове?

— У Ляўкове яшчэ нічога не было, толькі пазней пабудавалі святліцу грамадскім чынам. Ну, ахрысцілі, хрышчоным быў спадар Аляксандр Бандарук, а хрышчонай Галена (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF