Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Янушу і пушчы

Іаанна ЧАБАН

У Афрыцы вераць, што калі чалавек памірае, яго душа застаецца на зямлі, разам з блізкімі, назаўсёды. Асноўнае, каб гэту душу накарміць, напаіць, а часам і добра з ёю загуляць.

Драўляная хатка Януша Корбеля суседнічае з белавежскім скансэнам. Гэта добрае, сімбіятычнае суседства. У скансэне Януш адчуваў сябе «паміж сваімі». Памятаю нашы супольныя фотаздымачныя сесіі. Я ў старой беларускай спадніцы на фоне глінянай печкі, ручнікоў, радзюжак. Усё натуральна, без ніякага мейкапу. А яшчэ запрашаў мяне туды паспяваць старыя беларускія песні. Сам не спяваў, але вельмі любіў іх слухаць. Найлепш гучалі ў гумне, з падпевам разумных, шчырых, уражлівых людзей. Толькі такіх да сябе прывабліваў.

І вось пасля яго смерці зноў я ў белавежскім скансэне. У гэты раз па запрашэнні яго добрай сяброўкі, рэжысёркі польскага тэлебачання Бэаты ГыжыЧалпінскай.

Праязджаючы міма, прыкмячаю адкрытыя дзверы і вокны Янушавай хаты. Кажуць, што гаспадараць у ёй цяпер «экатэрарысты». За парогам скансэна находзяць мяне ўспаміны. На фоне печкі здымаю ў гэты раз сваю сямігадовую дачку. Печка не змянілася, тыя ж самыя ручнікі, капы. Мяняюцца толькі людзі. Адны зыходзяць, а на іх месца ўваходзяць іншыя. Часам пакідаюць свой след, а часам знікаюць бясследна. З гумна, як за добрых часоў з Янушам, далятаююць народныя спевы. «Капэла з вёскі Варшава» рыхтуецца да канцэрта для Януша і Белавежскай пушчы.

- Януш! — звяртаецца да яго, быццам на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF