Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Падбелянская нябесная сфера

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Невялікае і штодзень ціхае Падбелле штогод 2 жніўня становіцца месцам, у якім можна адчуць асаблівы клімат ажыўленасці. Якраз туды ў гэты час едуць ды крочаць праваслаўныя вернікі дзеля ўшанавання памяці святога прарока Ільі. У Падбеллі гэтае свята мае асаблівае значэнне, бо з’яўляецца прыхадскім — менавіта там знаходзіцца ўзведзеная ў 1876 годзе СвятаІльінская царква.

— Адзначаючы гэты дзень, у першую чаргу мы павінны мець свядомасць значэння святога і яго паводзін, — кажа вікарый Падбелянскага прыхода Марк Якімюк. — Несумненна асноўным элементам спецыфікі гэтага свята з’яўляецца асоба і дзейнасць прарока Ільі. Для ўсіх праваслаўных вернікаў з’яўляецца ён сімвалам магутнасці веры. У часы, калі людзі перасталі верыць у Бога і пачалі быць прыхільнікамі паганства, ён паказаў правільны шлях, па якім павінен крочыць чалавек. Аднойчы Ілья сказаў паганскаму жрацу: «Вы свайму Богу маліцеся, каб ён сышоў на вашу ахвяру, а я буду свайму». Паганцы танцавалі, спявалі, крычалі — такім чынам маліліся. Але Бог ім не аб’явіўся, не сышоў на ахвяру. А прарок Ілья загадаў тры разы паліць вадой сваю ахвяру, пачаў маліцца і праз момант бліснула маланка, якая ўдарыла ў яго ахвяру. І менавіта гэтая падзея паказала, які Бог ёсць справядлівы.

Хаця багаслужба ў саслужэнні духавенства з розных куткоў Беласточчыны пачынаецца ў 10.00 гадзін, вернікі наплывалі ў наваколле храма ўжо з самой раніцы. Маліліся ў храме, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF