Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.
У Мокрым на вуліцы суха!Міра ЛУКШАУ гэты раз у восьмым запуску фэстаў Музея і асяродка беларускай культуры мерапрыемства «І там жывуць людзі» прайшло ў вёсцы Мокрае, што ў гміне БельскПадляшскі. У вёску на старадаўнім каралеўскім шляху, пра якую запісы маюцца з 1450 года, арганізатары прывезлі беларускіх спевакоў ды музейную крамку з беларускімі вырабамі і выданнямі. На лузе насупраць святліцы разбіты былі палаткі ды сцэна. На платах — выстава „Бельскі ручнік” ды старых здымкаў мясцовасці. І столічак з першай кнігай задумшчыцы імпрэзы Барбары Гаральчук: — Гэта нашае свята, першы фэст такога кшталту ў нас. Не маглі ўжо дачакацца! Гэта свята для ўсёй вёскі. А для мяне — асабліва, бо я вельмі люблю маю вёску і мясцовых людзей, сюды неўзабаве вярнуся жыць. Гадоў трыццаць таму тут арганізоўвалі патанцоўкі. А больш не было такіх мерапрыемстваў, ужо так многа часу! Мерапрыемства сарганізаванае Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы і ўладамі Бельскай гміны пры падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. Вялікая ім падзяка! Мокрае ўзнікла ў рамках Боцькаўскай маёмасці, якая належала Сапегам. Яе назоў упамінаецца ў 1577 годзе. Лёсы вёскі такія ж як і недалёкіх Кнарыд. Кнарыды разам з Мокрым былі вылучаны з Боцькаўсіх маёмасцей і з часам сталі часткай маёмасці КнарыдыПадлесныя, якія належалі на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў да сям’і Корсакаў. Адзін з іх быў царскім генералам. Раймунд Корсак у міжваенны перыяд засядаў у радзе гміны (...) |