Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Трывежы 375 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Ініцыятарам святкавання 375годдзя Трывежы быў яе солтыс і заадно гмінны радны Канстанцін Салавянюк. Яго ідэю падтрымала войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч. Солтыс Салавянюк здаўна збірае гістарычныя матэрыялы аб Трывежы і наваколлі вёскі. Знайшоў ён доказы, што каралеўскі фальварак Трывеж пачаў будавацца ў 1641 годзе і даў пачатак вёсцы Трывежа, у якой сяліліся жыхары навакольных сёл, якія працавалі на землях фальварка. Дзесяць гадоў таму да 365годдзя Трывежы Канстанцін Салавянюк паставіў перад вясковай святліцай помнік — з чырвонай цэглы змураваў тры вежы. 7 жніўня гэтага года многія жыхары Гайнаўскага павета падаліся ў Старое Корніна на святкаванні ў гонар св. праведнай Анны. Пасля абеду ахвотныя прыехалі ў Трывежу на гістарычназабаўляльнае мерапрыемства, на якое прыбылі перш за ўсё жыхары вёскі і выхадцы з яе.

— Наш радны і солтыс Трывежы Канстанцін Салавянюк цікавіцца мясцовай гісторыяй здаўна, сабраў многа матэрыялаў аб Трывежы. Яшчэ ў мінулым годзе мы вырашылі арганізаваць мерапрыемства, прысвечанае гісторыі Трывежы. Я рада такім ініцыятывам, калі жыхары нашых вёсак хочуць нешта рабіць для свайго асяроддзя. Солтыс Канстанцін Салавянюк вылучаецца ў гэтым плане. Важна, каб гістарычныя весткі распаўсюдзіць сярод мясцовага насельніцтва. Сённяшняя імпрэза — добрая для гэтага нагода, — сказала войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч, якая адкрыла мерапрыемства.

Трывежскія святкаванні арганізавала войт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF