Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Караеды — пушчанскія людаеды

Яўген ВАПА

Канікулы памаленьку набліжаюцца да канца. Той, хто яшчэ ў сацыяльных сетках не пахваліўся канікулярнымі фоткамі са сваіх вандровак, няхай хутка выпраўляе кампанейскую адсталасць. Такія часы і такія бываюць вызначэнні прэстыжнасці ў сённяшнім грамадстве. Відаць, не толькі рыба псуецца з галавы, але і часам пад чалавечай крышай не заўсёды бывае парадак. Каб быць зразумелым, адзначу, што я не супраць дзяліцца са светам, сябрамі ці знаёмымі адкрытай прыгажосцю ці жахлівасцю краявіду, пазнанымі іншымі культурамі і народамі ці пабачанымі незвычайнымі здарэннямі. Гэта бывае і цікавае, і павучальнае. Але празмернае сэлфі з самім сабою выходзіць часта па за межы добрага густу і смаку. Але гэта такая ўскосная рэфлексія, калі раптам апынешся ў сеціве і прыгледзішся чым зараз яно жыве. Узнікла яна ў мяне таксама і пасля агляду здымкаў і прачытаных рэфлексій турыстаў з пабыўкі ў ваколіцах Белавежскай пушчы. Значыць, з вандроўкі па нашым беларускім свеце. Відавочная такая, агульнасусветная заканамернасць: свет зацікаўленняў і заўважаных праблем турыстамі зусім не перасякаецца з праблемамі мясцовых жыхароў. Пабываўшы некалькі дзён у бацькоўскім доме, тую разыходжанасць пабачыў я не толькі на свае вочы, але і адчуў уласнымі рукамі. Але па чарзе.

Першнаперш паляцеў я ў родную вёску дапамагчы брату ў яго змаганні з вынікамі толькі што адляцелага нашэсця караедадрукара на наш участак прыватнага лесу на ўскраіне Белавежскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF