Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Атлантыдкі

Міраслаў ГРЫКА

Мужчыны — далікатныя істоты і ў многіх адносінах з недахопамі, асабліва ў параўнанні з жанчынамі. Тым не менш я тут не аказваюся здраднікам «мужчынскай справы» ці сакрэтным агентам фемінізму. У любым выпадку не хачу на старонках «Нівы» выклікаць бесталковай дыскусіі пра перавагу аднаго полу над іншым. Асабіста я абажаю жанчын, таму што яны прыгожыя і адважныя па сваёй прыродзе, а мужчын паважаю аднолькава, а таксама і самога сябе. Паводле мяне, абодва полы роўныя адзін аднаму і гэтак жа неацэнныя. Прынамсі, да таго часу, пакуль яны ставяцца адзін да аднаго як дзве палавінкі страчанага міфалагічнага праяблыка. Горш, калі яны, нарэшце, знойдуцца... і палавінкі не пасуюць. Але я аб гэтым не буду пустасловіць. Напэўна не пра канкурэнцыю ў каханні, сямейных спрэчках, няздзейсненых марах. Гэта вопыт большасці з нас. А чаму гэта так?!. Але хай там. Няхай гэтую праблему распрацоўваюць сямейныя псіхолагі, альбо філосафы. Я хачу ўзяць голас на зусім іншую тэму: смяротнасці.

Відаць простым вокам, што падляшскія вёскі выміраюць. Не зусім, аднак, але як бы палавінчата. У рэўматычных хатках дажываюць свае гады адзінокія, старыя жанчыны. Іх мужчыны адышлі — іх аднагодкі браты, мужы, суседзі. Такая тэндэнцыя наглядаецца не толькі на Падляшшы і не толькі ў краіне. Ва ўсім свеце, мужчыны паміраюць у першую чаргу. У маёй вёсцы, акрамя старых жанчын, засталіся толькі людзі сярэдняга, як маё, пакалення, і, што не такое частае, моладзь. Як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF