Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Візавая палітыка

Віктар САЗОНАЎ

Адзін мой знаёмы вельмі любіць падарожнічаць. Трэба аддаць яму належнае, гэта ў яго добра атрымліваецца. У першую чаргу таму, што правільна выбірае кампанію. А яна, як вядома, на кожнае падарожжа патрэбна свая.

Гэтым разам яго выбар паў на мяне.

— А ты не хочаш у Англію з’ездзіць? — неяк запытаў ён мяне. — У цябе ж, наколькі мне вядома, прабабка родам з Вялікабрытаніі. Ну дык вось з’ездзіш і разбярэшся адкуль яна канкрэтна. З Шатландыі, Паўночнай Ірландыі, Уэльса ці самой Англіі. А заадно паглядзіш на зямлю, дзе жылі і працавалі адны з тваіх прашчураў.

Прапанова вельмі заманлівая. Толькі ведаю, што нам, беларусам, не так лёгка яе ажыццявіць. Асабліва цяпер і асабліва такім як я. І асабліва, калі маем продкаў аднекуль адтуль, куды патрапіць хочам.

Зразумеў я гэта тады, калі падаў паперы як праваабаронца па адмысловай праграме на паездку ў ЗША. Ніякіх сумненняў я не меў, што прайду. І не толькі таму, што рэкамендацыі меў ад надта ўплывовых людзей.

Ну, як маю кандыдатуру маглі адкінуць, калі нават прадзед мой быў грамадзянінам ЗША і сваёй цяжкай працай і паламаным беларускім лёсам падымаў яе эканоміку на пачатку дваццатага стагоддзя. Там жа ён і сустрэў тую англічанку, маю прабабку. Там жа і шлюб з ёю ўзяў. І як вынік іх кахання там жа, у НьюЙорку, нарадзіўся мой дзед, што па волі ўсяго таго ж беларускага лёсу прынесла яму вялікія праблемы. Бо мая мама ўсё дзяцінства чула, як яе бацькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF