Ніва № 35 (3146), 28 жніўня 2016 г.

Мая беларушчына. Размова з Васілём Петручуком беларускім пісьменнікам

Міра ЛУКША

Міра Лукша: — Вы сталі пісаць пабеларуску ад часу, калі вярнуліся на Беласточчыну. Былі чытачом «Нівы» — казалі, што вывучылі беларускую мову з яе старонак ды з сустрэч з ніўцамі, пасля сталі нашым карэспандэнтам. Ваша першая кніга выйшла найперш на польскай мове (у перакладзе Юркі Плютовіча). А ў нашым альбоме пра «Ніву» з гонарам змясцілі мы здымак Вашай вайсковай кніжачкі, дзе вы назвалі сябе беларусам, роднай мовай беларускую, а мовамі вывучанымі — польскую і рускую.

Васіль Петручук: — Каб хтосьці не падумаў, што я чамусьці хачу пахваліцца сваёй беларускай мовай, то я скажу, што гэта быццам бы наадварот. Я не меў чым хваліцца, бо якраз маё няшчаснае існаванне сярод вясковай цемры не давала мне такой магчымасці, каб вывучыць яе, нават польскай мовы. Бо мачыха з «добрым» татам ані на адзін дзень не пусцілі мяне ў школу. Мог я размаўляць толькі паграбавецку. Нашы бежанцы вярнуліся з Расіі ці Украіны, дык я часам чуў ад іх рускую ці ўкраінскую мовы ды песні, і я іх лёгка засвойваў. Цётка Матрона гаварыла, што ў мяне памяць такая, як у пакойніцы Ганны (маёй мамы), якая часам на здзіўленне сям’і ўставала раніцай і спявала песню пачутую ў сне. Але не дачакала мама, каб гэтыя песні ці песню пераказаць сыну. Але я і так сярод гэтых людзей мучыўся, зносіў іх здзекі і насмешкі, а ад бацькоў рэмень, біч і кій, але імкнуўся штосьці ведаць і шанаваць старэйшых людзей. Калісьці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF