Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

У палескай глыбінцы (52)

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі б хто з даваенных людзей вярнуўся ў КаменьКашырскі раён пашукаць слядоў сваіх продкаў, разгубіўся б на месцы. Усё з за змененых назоваў мясцін, якія ў нічым не напамінаюць гістарычных адпаведнікаў.

Вось такое сяло Грудкі!

— Калісь гаварылі, што гэта Ольбле, — кажа Пятро Цюрык. — А чаму яно зараз Грудкі? Мабыць таму, што няма ўжо паноў і назоў зрабілі ўкраінскі, каб усім было зразумела.

— Палякі не ведаюць што значыць слова «Ольбле», — кажу, — яны падумаюць што гэта павашаму. Асабліва, калі пабачаць вашы цэрквы з залатымі купаламі.

На старых картах тры такія назовы, сёлы Ольбле Руске і Ольбле Ляцке. Яны распаложаны насупраць сябе, як блізняты, толькі іх раздзяляе вялікае возера, якое на гістарычных картах таксама называецца Ольбле (або Ільбле). Сёлы былі вядомы ўжо ў XVI стагоддзі і яны, як згаданае Нуйно, прыналежалі князям Сангушкам. Ужо тады возера было падзелена на дзве роўныя часткі і служыла дзвюм Ольблям. Падзел захаваўся па сённяшні дзень, а ракі і карасі, якімі мяне частавалі ў сучасных Грудках, былі злоўленыя па «рускім» баку бадзёрай спявачкайрыбалоўкай.

* * *

Незабыўны візіт у Грудкі лічу працягам добрай выпадковасці, якая пачалася з візіту ў рэдакцыю «Полісся». Там рэкамендавалі мне з’ездзіць на «Лэбскія забавы» і на свае вочы пабачыць як гуляе народ.

— Гэта нешта накшталт Івана Купалы! — паяснілі ў рэдакцыі.

У якасці музычных зорак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF