Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

На Анну ў Баратынцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дваццаць гадоў таму, у палове жніўня 1996 года дэкрэтам тагачаснага мітрапаліта Васілія быў устаноўлены прыход у Баратынцы Рускім, што каля Сямятыч. Нябеснай заступніцай прыхода стала святая Анна...

У нядзелю, 7 жніўня, у дзень памяці заступніцы прыхода стаяла прыгожае сонечнае надвор’е. У прыходскую царкву, распаложаную паміж БаратынцамРускім і СямятычаміСтанцыяй, з’явіўся я каля паловы дзясятай, сама служыўся акафіст. Народу многа не было, некалькі дзясяткаў душ. Але з ходам часу народ няспешна напаўняў храм і неўзабаве давялося мне ўступіць у ім месца больш прававітым вернікам і адступіць навонкі даволі ўсётакі камернай царквы. Неўзабаве шмат народу сабралася і на абшырным прыцаркоўным пляцы. Колькі было прыблізна душ — складана ацаніць, але ўскосна ўдалося мне пра гэта даведацца з размовы стоячых побач мяне дзвюх верніц:

— Dużo ludzi się zebrało, więcej jak na Piotra.

— I więcej jak na Eliasza.

— W Słochach było osiemnastu baciuszków, ładnie służyli. A tu mało.

— Pewnie do Kornina pojechali.

— A gdzie ten Kornin?

— Gdzieś daleko...

Дарэчы, большасць сабраных людзей, што стаялі навонкі царквы, была занята менавіта размовамі. Бо прыхадское свята — гэта сямейнае свята, гэта нагода спаткацца са знаёмымі, часта даўно бачанымі, бо ж цяпер мясцовы народ рассыпаўся па шырокім свеце. І па людзях было відаць, што ўжо ўсё паміж імі ўстаноўлена, што ўжо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF