Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

„Блажэнныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць”

Іаанна ЧАБАН

Гэтыя евангельскія словы (Мф. 5, 7) з’яўляюцца дэвізам сёлетняй пілігрымкі папы Францішка ў Польшчу. Папа Францішак — аднадумец са сваім нябесным аднайменным патронам. Цэніць ён прастату, сціпласць і звычайныя, міжлюдскія суадносіны. Сэрцам ён звязаны з бруднымі сламсамі, шпіталямі і вязніцамі. Сябруе з непажаданымі ў большасці краін свету бежанцамі. Калі дораць яму на дзень нараджэння вельмі смачны торт, дзеліцца ім не з абслугай папскага палаца, але з найбольш галоднымі. Адмаўляецца не толькі ад багатай ежы, але і ад гасцініц ці празмернага выкарыстання свайго палітычнага становішча. Ці ўзрадаваўся б папа Францішак, убачыўшы пастаўлены яму помнік? Незразумелыя яму пастулаты прагнага капіталізму. Невыпадкова маладыя французы — удзельнікі Сусветных дзён моладзі спяваюць пад яго акном славутую «Марсельезу». Шчырая вера ў Бога выяўляецца таксама ў выбары сродкаў транспарту. Да шматлюдна сабраных вернікаў адпраўляецца не на верталёце ці браніраваным папамобіле, але звычайным трамваем альбо на машыне абклеенай словамі „Блажэнныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць”. Гэтыя словы — адзіная яго ахова ад мсцівых, прагных крыві тэрарыстаў. Нічога для сябе не патрабуе. Думае толькі пра іншых і дзеліцца з імі ўсім, што ў яго ёсць. Не крытыкуе, не папракае. Прамаўляе толькі сімваламі Святога Евангелля альбо багатай па змесце цішынёй. Здолеў пацягнуць за сабой моладзь з усяго свету, незалежна ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF