Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Заміж выхаду ў царкву

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Стаю я сабе нядаўна на набажэнстве, калі падбегла да мяне знаёмая і паставіла побач мяне торбурэкламоўку:

— Крыху агуркоў выбрала і Вам прынесла, — аб’явіла мне і пабегла далей.

Зусім тыя агуркі лішнія мне, але ж не буду ганяцца па храме за жанчынай, бо сабраны там народ зараз меў бы тэму для буйной вуснай народнай творчасці. Забраў я тыя агуркі і рашыў мінаць той храм, у якім мяне могуць спадзявацца, бо хто ведае, ці гэтая знаёмая або чарговая дабрадушная прыхаджанка не прынесла б мне туды мяшка гарбузоў ці кошыка бульбы. Або нават кацяня ці пеўня: жаночыя ж таленты — бязмежныя...

Тая запаведзь, каб помніць дзень суботні, загадала мне шукаць іншага культавага месца. Недалёка Беластока Кажаны, з’езджу туды — рашыў я. Сеў на поезд і заехаў у Зімнохі, адкуль непрацяглае паломніцтва ў Кажаны. Вакзальны будынак у Зімнохах вітае падарожніка шчыльна забітымі аконнымі праёмамі, аднак дзверы ў будынак адкрыты і ў пачакальні можна палюбавацца раскіданым па падлозе смеццем...

У напрамку Кажан трэба спярша прайсціся да жвіроўкі з Зімнохаў у Багданкі па яшчэ незарослай сцежцы, утаптанай калісь пешаходамі і ўезджанай веласіпедамі, якая пралягае побач пуці. А на гэтым пуці, пад рэйкамі, мазаіка шпал усіх пакаленняў. Ёсць яны і новенькія, пахучыя крэазотам, але ёсць і зусім дэзынтэграваныя ў выглядзе рассыпанага парахна. Не дзіва тады, што вагоны на гэтай лініі хістаюцца з боку ў бок, быццам гусей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF