Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Каргуль і Паўляк — «На мэжы»

Яўген ВАПА

Хто з нашых чытачоў «Нівы» не глядзеў, прынамсі раз у жыцці, абсалютнага, польскага кінахіта з 1967 года «Sami swoi» з незабыўнымі сем’ямі Паўлякаў і Каргуляў? Геніяльныя ролі, зайграныя вядомымі акцёрамі Вацлавам Кавальскім (у ролі Казіміра Паўляка) і Уладзіславам Ганьчам (як Уладзіслаў Каргуль) па сённяшні дзень выклікаюць захапленне новых пакаленняў гледачоў. Кінарэжысёр Сільвестр Хенцінскі ў наступных гадах зняў яшчэ дзве часткі трылогіі пра сямейныя прыгоды Каргуляў і Паўлякаў — у 1974 г. «Nie ma mocnych» і ў 1977 г. «Kochaj albo rzuć». Кінатрылогія — знакамітая камедыя пра лёс дзвюх пасвараных па прычыне мяжы сем’яў, жывучых дзесьці ў бліжэй неакрэсленай прасторы, мабыць, на Віленшчыне, Валыні ці Гарадзеншчыне, а пасля Другой сусветнай вайны апынуўшыхся ў выніку рэпатрыяцыі на Ніжняй Сілезіі ў ваколіцах Вроцлава, на гэтак званых паслянямецкіх «Вернутых землях».

«Wysiadamy, bo tu nasze ludzie są», — славутая фраза, сказаная пасля пабачэння суседскай кароўкі, дае пачатак незабыўным маналогам, так характэрным менталітэту сялянаднавяскоўцаў. «Нашы людзі» — класнае акрэсленне, якое існуе і па сённяшні дзень у падляшскабеларускай прасторы. Таму загаловак кінакарціны «Самі свае» ідэальна ўпісваецца ў дуалістычны менталітэт насельніцтва ўсходняй Беласточчыны. Проста пасвараныя «нашы хлопцы» ўзяліся за чубы пры дапамозе судоў, зброі (касінерскія традыцыі разні ўключна з эміграцыяй, замененыя потым на гранаты), (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF